

Мы рады вітаць вас на сайце
ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»!
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі нашага старажытнага і вечна маладога горада, яго багатай гісторыяй, унікальнымі архітэктурнымі помнікамі агульнаеўрапейскай важнасці – спадчынай аднаго з самых уплывовых у гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай роду Радзівілаў. Прапануем наведаць віртуальныя экскурсіі і экспазіцыі на нашым сайце і заўсёды чакаем вас у Нясвіжы.














